На Берасцейшчыне яшчэ чатыры палітвязні
Плюс чатыры палітзняволеных на Берасцейшчыне – гэта Сяргей Гацкевіч, Вольга Глушань, Валеры Мельнічук, Дзяніс Хазей.
Вязнямі сумлення жыхароў Берасцейскай вобласці прызналі прадстаўнікі праваабарончага цэнтру „Вясна”:
Агульная колькасць 48 чалавек. У СІЗА №7 у Берасці зараз знаходзіцца 41 чалавек. У СІЗА №6 у Баранавічах 7 чалавек. Адметна тое, што частка людзей літаральна цягам тыдня была пераведзеная з Баранавіч у Берасце.
Сярод новых палітзняволеных Сяргей Гацкевіч быў асуджаны да трох гадоў калоніі па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу за „масавыя беспарадкі” 10 жніўня ў Берасці. Адметна тое, што хлопец непаўнагадовы.
Вольга Глушань абвінавачваецца па карагоднай справе. Валеры Мельнічук абвінавачваецца ў „масавых беспарадках” 10 жніўня ў Берасці. І Дзяніс Хазей быў асуджаны да трох гадоў калоніі па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу па той жа справе.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце