На Берасцейшчыне яшчэ двух асоб запісалі ў тэрарысты



Палітвязню Сяргею Еўдакіменка былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальванне варожасці ці варажнечы. Падставай стала перадача дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у тэлеграм-каналы. Таксама ў яго вынялі тэлефон як „сродак здзяйснення злачынства”. Прысуд — 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Згодна апошніх звестак знаходзіцца ў СІЗА№7 горада Берасця.

У сваю чаргу палітвязню Кірылу Гнездзелаву былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальванне варожасці ці варажнечы і арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак пра прыватнае жыццё. Адметна тое, што мужчына з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года. Вядома, што крымінальная справа звязаная з „Чорнай кнігай Беларусі”.  Прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў СІЗА№7.

Беларускае Радыё Рацыя