На Берасцейшчыне з 18 лістапада пачаўся маскавы рэжым



Толькі ў масках можна заходзіць у крамы, аптэкі, грамадскі транспарт, лякарні, школы ды так далей ва ўсіх населеных пунктах Берасцескай вобласці без выключэння.

Адпаведныя меры былі прынятыя выканаўчымі ўладамі:

– Маскавы рэжым на Берасцейшчыне дзейнічае ад 18 лістапада. Некалькі дзён раней такая мера была кропкавай і дзейнічала ў Берасці, Баранавічах і Драгічыне. Сітуацыя з каронавірусам пагаршаецца.

Берасцейскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з свайго боку заклікае суб’екты гаспадаркі ладзіць супрацьэпідымічныя мерапрыемствы, якія не дапусцяць распаўсюду яшчэ большай колькасці выпадкаў заражэнняў Ковід-19.

Да прыкладу, у калектывы не павінны дапускацца асобы з сімптомамі каронавіруснай інфекцыі, наведнікаў установаў і крамаў павінны інфармаваць пра сацыяльную дыстанцыю, нанясення спецыяльнай разметкі для дыстанцыянавання наведнікаў каля кас ды іншых — агулам усяго таго, чаго не было зроблена ў час, калі была першая хваля каронавірусу.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце