На Берасцейшчыне з 9 жніўня было затрымана каля 2500 чалавек
„Дзве з паловай тысячы — прыкладна столькі чалавек было затрымана пачынаючы з 9 жніўня на Берасцейшчыне. Дадзеныя сталі вынікам афіцыйна агучаных чыноўнікамі з сілавых структураў лічбаў, а таксама лічбаў тых, хто звяртаецца да праваабаронцаў”, — распавяла валанцёр берасцейскага аддзялення праваабарончай арганізацыі „Вясна” спадарыня Ганна:
– Па вобласці, нават паводле дадзеных МУС, не менш за 2500 людзей. На мой погляд гэта дастаткова шмат.
„Гэта сведчыць пра тое, што дастаткова вялікая колькасць людзей прайшла праз рэпрэсіі і яны прыйшлі амаль у кожную сям’ю”, — дадала суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
