На Берасцейшчыне з-за спёкі ўзнікла новая пагроза



На Берасцейшчыне з-за спёкі ўзнікла новая пагроза. У Пінскім раёне абвешчана небяспека тарфяных пажараў.

Ратавальнікі адзначаюць, што ліквідацыя ўзгарання на тарфяніках – цяжкі і паэтапны працэс. Звычайна – гэта скрыты пажар і на верх выходзіць толькі дым.

Выкарыстанне цяжкой тэхнікі амаль немагчыма, таму ліквідацыя адбываецца з дапамогай адмысловых вогнетушыцеляў, кажа супрацоўнік пінскага лясгасу Ігар Андрыевіч:

— Странцавыя вогнетушыцелі, з якіх адбываецца найбольш эфектыўнае тушэнне пажару. У выпадку неабходнасці брыгада пажарна-хімічнай станцыі адразу напаўняе вадой. У іх набіраецца вада. Ён недзе 25 літраў. Вешаецца на плечы і з дапамогай насосу адбываецца заліўка кромкі тушэння пажару вадой. Правілы бяспекі тут вельмі простыя: не жартаваць з агнём.

Па інфармацыі пінскіх ратавальнікаў, у раёне ўжо адбылося 4 узгаранні на тарфяніках, але яны былі аператыўна выяўленыя і ліквідаваныя.

Беларускае Радыё Рацыя