На Берасцейшчыне забыліся пра жыхароў вёскі Жытнавічы Пінскага раёну



Жыхары Жытнавічаў дагэтуль ад мясцовых уладаў чакаюць газіфікацыі, новых працоўных месцаў і павышэння ўзроўню заробку для мясцовага лекара. Вёска Жытнавічы – гэта былая першасная зона адсялення пасля Чарнобыльскай катастрофы. Мясцовыя жыхары адсяляцца не захацелі, ды і не было куды. Яны шмат разоў звярталіся да свайго дэпутата, але пакуль – безвынікова:

– Усё ў нас пазакрывалі, усё павымірала. Вось у мяне дзіця позняе, Бог паслаў. Я нарадзіла ў 38 гадоў. Муж – воін-інтэрнацыяналіст «афганец». У нас закрываюць зараз дэндрапарк. Куды мне звяртацца. Пакуль «хуткая» прыедзе з горада – трэба 40 хвілін.

Паводле вяскоўцаў, адразу пасля Чарнобыльскай катастрофы ім плацілі так званыя „грабавыя грошы’’, з дапамогай якіх людзі неяк выжывалі. „З часам населены пункт вывелі з зоны адсялення, аднак ад гэтага здароўя не пабольшала, і радыяцыйны фон нікуды не знік“, – дадаюць людзі.

Беларускае Радыё Рацыя