На Берасцейшчыне запушчаны судовы канвеер па крымінальных справах
На Берасцейшчыне запушчаны судовы канвеер па крымінальных справах па падзеях у часе і пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Асноўныя артыкулы, што інкрымінуюць жыхарам вобласці, дачытацца абразы службовых асобаў, фізічнай шкоды ў адносінах да іх ці дзяржаўнай маёмасці, арганізацыі беспарадкаў:
– Апошні прыклад – жыхара Берасця асудзілі на два гады абмежавання волі. Ён зрабіў рэпост у інстаграм. Суд адбыўся над 28-гадовым Максімам Смірновым. Як даслоўна значыцца ў справе, „з дапамогай свайго мабільнага тэлефона размясціў у адным з рэгіянальных телеграм-каналаў інфармацыю асабістага характару аб камандзіры берасцейскага АМАП”.
Таксама паведамляецца аб трох ахвярах рэжыму – 21-гадовым, 23-гадовым і 30-гадовым жыхарах Берасця. Адзін з іх распыліў газ з балончыка ў твар міліцыянту. Узбуджаная справа па артыкуле 339 КК або хуліганства і 364 КК, што значыць гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. У адносінах маладзейшых жыхароў абласнога цэнтра ўзбуджаная справа па артыкуле 339 КК.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце