На Берасцейшчыне затрымліваюць і судзяць актыўных апанентаў Лукашэнкі
Улады працягваюць распраўляцца з актывістамі, якія падтрымалі апанентаў Лукашэнкі.
У Кобрыні затрыманы і пасаджаны на 15 сутак двое маладых мужчын – Алег Барысюк і Уладзімір Нікульшын з ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы. У чацвер хутчэй усяго не выйдуць з судовай залы давераная асоба Святланы Ціханоўскай Тамара Патоцкая і сябра яе ініцыятыўнай групы Юрый Чудзінаў.
Кажа жонка Барысюка Аліна:
– За рэпост аб правядзенні мітынгу – ён з другой групы скапіяваў паведамленне і апублікаваў – 15 сутак. А я магу сказаць чаму, таму што ён быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы па Кобрыньскім раёне. Гэта несправядліва. Гэта абсалютна несправядліва.
Краўчук Аляксандр Андрэевіч: Таму што актыўныя людзі могуць супрацьстаяць гэтай уладзе і павесці за сабой людзей.
Тамара Патоцкая: Гэта ў іх такая мэта для таго, каб не займалася агітацыяй.
„На якія яшчэ злачынныя крокі пойдзе ўлада і сілавыя структуры, каб Лукашэнка незаконна працягваў утрымліваць Беларусь у сваіх руках?” – задаецца пытаннем Тамара Патоцкая.
Беларускае Радыё Рацыя