На Берасцейшчыне збіраюць подпісы за ўпарадкаванне і бяспеку руху



Подпісы за ўпарадкаванне і бяспеку руху збіраюць жыхары вёскі Ставішчэ Берасцейскага раёна.

Пра гэта паведаміў грамадскі дзеяч Ігар Маслоўскі. Гэта неабходныя стандарты жыцця і дзейнасці вясковага насельніцтва, – адзначыў ён:

– Адсутнасць тратуараў і пешаходных пераходаў у спалучэнні з адсутнасцю асвятлення стварае вельмі небяспечную сітуацыю. Участак руху транспарту і пешаходаў паблізу прыпыначных пунктаў і аўтамабільнай дарогі стаў аварыйна-небяспечным, і жыхары перажываюць, як за сябе, так і за сваіх блізкіх.

Таксама ў звароце мясцовыя жыхары прапануюць абсталяваць частку дарогі тратуарамі, пешаходнымі пераходамі, прыпынкамі і адпаведнымі дарожнымі знакамі.

Беларускае Радыё Рацыя