На Берасцейшчыне з’явіліся ўлёткі, якія заклікаюць на Плошчу
Беларусаў працягваюць заклікаць на Плошчу. У Кобрыні, Жабінцы і Высокім з’явіліся налепкі з заклікам выступіць за свабодныя выбары, узяўшы ўдзел у акцыі, якая плануецца 12 верасня ў Менску. Раней налепкі з заклікам на Плошчу 12 верасня а 18-й гадзіне былі распаўсюджаны ў Берасці.
Частка дэмакратычнай грамадскасці лічыць, што выказаць нязгоду з вынікам выбараў, з тымі фальсіфікацыямі, да якіх рыхтуецца ўлада, можна толькі мірным шляхам – Плошчай.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя