На Берасцейшчыне 278 палітвязняў
278 – столькі палітвязняў з Берасцейшчыны па апошніх падліках праваабаронцаў.
У параўнанні з мінулым месяцам лічба значна падрасла, гэта значыцца, што было больш затрыманняў і распачатых крымінальных палітычна матываваных справаў, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Дастаткова шмат людзей уключылі ўстатус палітвязняў, таму што іх асудзілі да пазбаўлення волі. Тое, што рэпрэсіі самі па сабе працягваюцца, і тэрміны, якія яны даюць, робяцца больш суровымі, на жаль. Такая сумная, але тэндэнцыя апошняга года ці паўтара года.
З апошняга – да спісу палівязняў быў дададзены жыхар Берасцейшчыны Сяргей Нікіцін, які быў асуджаны да 6 гадоў калоніі за абразу прадстаўніка ўлады, абразу суддзі і Аляксандра Лукашэнка. А на волю выйшаў жыхар Берасця палітвязень па „справе Зельцара” Сцяпан Талкачоў, што цалкам адбыў прысуджаны тэрмін.
Беларускае Радыё Рацыя