На Берасцейшчыне ўлады закрываюць медыя



Як мінімум мінус тры незалежных газеты і два інтэрнэт-выдання. Такім чынам выглядае сітуацыя з медыя на Берасцейшчыне. З кожным днём становіцца не толькі меньш крыніц інфармацыі, але і працягваецца пераслед журналістаў:

Выданні „Intex-press”, „Інфопрагулка” і „Брэсцкая газета” так і не аднавілі свой выпуск у друкаваным варыянце. Адзіная магчымасць знаёміцца з інфармацыяй для жыхароў рэгэёну – праз сайт.

Пасля шэрагу праверак і ператрусаў зачыніўся журнал „Бінокль”. Не публікуюцца пасты ад імя такога медыя таксама і ў сацыяльных сетках.

Са складанасцямі працы на тэрыторыі Беларусі сутыкнуліся і прадстаўнікі сайта „Медыя-Палессе”. Значная частка журналістаў працягвае сваю дзейнасць па-за межамі раздзімы з прычыны меркаванага пераследу.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя