На БМЗ з-за пажару спынены тэхналагічны працэс выплаўкі сталі



На Беларускім металургічным заводзе здарыўся пажар, у выніку якога спынены тэхналагічны працэс выплаўлення сталі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

5 сакавіка ў 20.39 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што спрацавала сігналізацыя ў электрасталеплавільным цэху № 1 БМЗ у Жлобіне па вул. Прамысловай. Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 20.40 было выяўлена моцнае задымленне ў кабельным тунэлі, дзе пракладзеныя кабелі, па якіх падаецца электраэнергія.

Пажар быў ліквідаваны работнікамі МНС. Пацярпелых няма. Пашкоджана 30.600 пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў. Тэхналагічны працэс выплаўлення сталі спынены. Прычына пажару высвятляецца.  БелаПАН