На Браслаўшчыне вырасцілі бульбіну-велікана
Такая вось бульбіна гатунку „Сінявочка” вагой 1 кг 75 г (даўжыня — 183 мм, шырыня — 111 мм) вырасла на прысядзібным участку Міхаіла Аўсюкевіча.
Міхаіл Дзмітрыевіч сам здзіўлены незвычайным дарам прыроды і, разводзячы рукамі, кажа:
— Амаль за 70 гадоў жыцця ўпершыню бачу такі клубень, да таго ж з угнаенняў восенню на агародзе ў глебу была пакладзена адно перагнілое лісце ды трава.
