На будаўніцтве Астравецкай АЭС загінуў яшчэ адзін чалавек
На будаўніцтве Астравецкай АЭС загінуў яшчэ адзін чалавек. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку грамадскі актывіст Мікалай Уласевіч – адзін з ініцыятараў антыядравай кампаніі „Астравецкая АЭС – гэта злачынства!”.
Здарэнне адбылося яшчэ 26 жніўня каля 17-й гадзіны. На чалавека ўпаў кіслародны балон, які ўзарваўся. У выніку мужчына, імя якога невядомае, загінуў. Гэта ўжо дзявятая ці дзясятая людская ахвяра за час будаўніцтва расейскай атамнай станцыі непадалёк Астраўца.
Афіцыйныя дзяржаўныя медыі як заўсёды замоўчваюць трагедыю.
Беларускае Радыё Рацыя