На будоўлі новай станцыі метро засыпала чалавека
На будоўлі станцыі метро „Немаршанскі сад” на вуліцы Кіжаватава ў Менску адбыўся абвал.

Як паведамляе МНС, на будаўнічай пляцоўцы засыпала грунтам аднаго рабочага. Ён пакуль не знойдзены, ратавальнікі працуюць уручную.
