На Бярозаўшчыне адкрыты купальны сезон



Як дамагчыся адпачынку і купання ў чыстай вадзе і прыгожым месцы – былым мелавым кар’еры ў Кабаках? Людзі цягам не аднаго дзясятка гадоў купаліся там спакойна. За гэты час – ніводнага трагічнага выпадку. І вось два гады таму з’явілася распараджэнне зверху: забараніць купацца. Да кар’ера зачасцілі міліцэйскія ўазікі для выканання планаў па штрафах, кажа мясцовы дэпутат сельскага выканаўчага камітэта Валер Білібуха:

– Павінна быць, каб улада была для народа, а не народ для ўлады. Яны ні на што не здольныя – толькі забараніць, аштрафаваць, пакараць. Чаму б не зрабіць тут зону адпачынку? Тут унікальнае месца.

Афіцыйнае месца для купання і адпачынку ля вады жыхарам Бярозы і навакольных вёсак – возера Сялецкае. Шмат людзей сюды прыязджае ў летнюю спякоту, і яны задаволены хоць тым, што маюць. Але ў іх шмат пытанняў да ўладаў па гэтай зоне адпачынку:

У раёне Белага возера і на Чорным толькі можна добра адпачыць: там вада чысцейшая.

– Раней тут быў пясок толькі, а цяпер растуць зараснікі, кусты. Можна ж неяк акультурыць…

– Кабінак мала для пераапранання. Каб для малых дзетак было добра. Не толькі каб дарослыя прыехалі водкі папіць, але і каб проста адпачылі дзеткі.

– Кафэшкі нейкія, кіёскі.

– Можа, каб былі нейкія альтанкі, каб сметніц больш было.

Многія не мелі прэтэнзій да месца адпачынку ля вады. Але бачнае засмучала: пляж мае выгляд паўдзікага. Побач праходзіць непакрытая цвёрдым грунтам дарога. Пасля патоку машын застаецца шлейф пылу. Ён асядае на адпачываючых, сярод якіх дзеці.

Кар’ер у Кабаках у гэтым плане выйграе. Добрая адлегласць ад асфальтаванай дарогі, асфальтаваныя ў былыя часы аўтастаянкі. Патрэбны толькі разумны падыход – і праблема будзе вычарпана, упэўнены Валер Білібуха.

[Not a valid template]

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя