На Бярозаўшчыне падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў



Завяршыўся тэрмін падачы дакументаў у выбарчыя камісіі для  рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. У акруговую выбарчую камісію Бярозаўскай выбарчай акругі №24 па выбарах дэпутата Берасцейскага абласнога Савета дэпутатаў, куды ўваходзіць большая частка горада Бярозы, пададзены дакументы ад 3-х прэтэндэнтаў у кандыдаты, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Гэта вылучаны шляхам збору подпісаў Аляксандр Пятроўскі, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаны Аляксандр Кабанаў, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таццяна Тарасевіч. У Бярозаўскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў раённага савета пададзены дакументы ад 46 прэтэндэнтаў на 27 акругоў. У большасці акругоў атрымаецца па два чалавекі, на некаторых акругах, накшталт той, дзе балатуецца намеснік старшыні спадар Яўген Тарасюк, там адзін кандыдат.

Паводле Сяржука Русецкага, усе прэтэндэнты ў раённы савет вылучаны або ад калектываў, альбо шляхам збору подпісаў. Вылучэнцаў ад палітычных партый няма наогул.

Беларускае Радыё Рацыя