На чыгуначнай станцыі Залессе знойдзены снарады



13 верасня спынілі працу спецыялісты будаўніча-мантажнага прадпрыемства “Белтрансаўтаматыка”, якія пры дапамозе экскаватарнай тэхнікі капаюць траншэі і пракладваюць камунікацыі на станцыі Залессе – выконваюць падрыхтоўчыя працы да электрыфікацыі ўчастка чыгункі Маладзечна – Гудагай – дзяржаўная мяжа Літоўскай Рэспублікі. Коўш экскаватара падняў на паверхню іржавыя прадметы.

snaraydi_4

Брыгадзір мантажнікаў паведаміў начальніку станцыі Залессе пра тое, што непадалёк ад 8 пуці знойдзены прадметы, якія падобныя да снарадаў. Інфармацыя была перададзена ў райваенкамат, міліцыю і аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Як паведаміла начальнік станцыі Залессе Людміла Бандарэнка, неўзабаве прыехаў ваенком і пацвердзіў, што гэта сапраўды снарады, хутчэй за ўсё часоў Першай сусветнай вайны. Доступ да небяспечнае месца быў перакрыты міліцыянтамі.

Пра смертаносную знаходку паінфармавалі сапёраў, якія выехалі для абясшкоджвання боепрыпасаў, што праляжалі ў зямлі не адзін дзясятак гадоў.

snaraydi_3

Паводле shliah.by