На Данбасе паранены беларускі добраахвотнік
„Сёння ў раёне Аўдзееўкі атрымаў раненне беларускі добраахвотнік – блізкі разрыў ВОГа (асколачны боепрыпас)”, – паведаміла ў Facebook „Тактычная група Беларусь”.
„Разам з ім зачапіла байца з УСУ (Узброеныя сілы Украіны). Цяпер параненымі займаюцца „гаспітальеры”, пагрозы жыццю няма. Куды эвакуююць, паведамім пазней. Пазіцыю і пазыўны па вядомых прычынах не называем. Нас там няма”, – паведамляецца ў допісе.
