На Данбасе ўзарвалі машыну з супрацоўнікамі СБУ
У Канстанцінаўскім раёне Данецкай вобласці падчас выканання службовых абавязкаў загінуў супрацоўнік Службы бяспекі Украіны палкоўнік Юрый Возны, паведамляе прэс-служба СБУ.
Папярэдняя версія прычыны гібелі — падрыў аўтамабіля. Яшчэ тры чалавекі знаходзяцца ў бальніцы з раненнямі рознай ступені цяжару. Следства вядзе ваенная пракуратура.
Юрый Возны стаў дваццаць трэцім супрацоўнікам Службы, які аддаў сваё жыццё, абараняючы Украіну, паведамляе УНІАН.
Нагадаем, у аўторак у Кіеве ўзарвалі машыну палкоўніка контрвыведкі Максіма Шапавала, які займаўся зборам доказаў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Ён загінуў.
Паводле „Украінскай праўды”
Фота СБУ
