На дарогах Беларусі з’явіцца вайсковая тэхніка
15 гадоў таму
Вайсковая тэхніка з’явіцца ў найбліжэйшыя дні на дарогах Менскай, Гарадзенскай, Берасцейскай і Віцебскай абласцей.
У Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны. У Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці.
У яе рамках чарговыя падраздзяленні механізаваных злучэнняў пачалі выкананне вучэбна-баявых задач. Яны павінны накіравацца ў вызначаныя раёны, дзе будуць выконваць нарматывы па прадметах баявой падрыхтоўкі.
Таксама плануецца праверыць тэхніку кантрольнымі прабегамі, у тым ліку па перасечанай мясцовасці. Выконваючы гэтыя задачы, падраздзяленні і будуць перамяшчацца па беларускіх дарогах, адзначае ведамства.