На дарогах Берасця заўважылі вайсковую тэхніку
21 сакавіка па вуліцах Берасця праехала вайсковая тэхніка беларускага войска. Кіраўнік горада Аляксандр Рагачук напісаў у сваім тэлеграм-канале, што перасоўвання тэхнікі баяцца не трэба.
Па словах Рагачука, на сваю базу з планавага палявога выхаду павярталіся вайскоўцы з 38-й брыгады. Пазней чыноўнік выклаў у тэлеграм-канале фота і відэа з перамяшчэння тэхнікі.