На дарозе Менск-Маладэчна сутыкнуліся 8 аўтамабіляў
ДТЗ адбылося ў суботу, 30 ліпеня, каля 12:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 33-м кіламетры трасы Р28 сутыкнуліся восем легкавых аўтамабіляў. Як паведамілі ва УДАІ Менскай вобласці, пацярпелых няма.
[youtube id=”hnyRsFOsTTs”]
– Па папярэдняй інфармацыі, прычына аварыі – невыкананне дыстанцыі паміж аўтамабілямі, – распавяла Onliner.by нспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Менаблвыканкама Ірына Сапунова. — На шчасце, пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабілям прычыненыя механічныя пашкоджанні.
Як паведамляюць відавочцы, у напрамку Маладэчна ўтварыўся даволі вялікі затор. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.