На два гады “хіміі” з накіраваннем у Менску асудзілі Святлану Брацянкову



На два гады “хіміі” з накіраваннем у Менску асудзілі Святлану Брацянкову.

Жанчыну пакаралі за тое, што тая ўдзельнічала ў трох мірных акцыях: 16 жніўня, 23 жніўня і 6 верасня 2020 года. Святлану шакаваў такі прысуд, бо яна не лічыць сябе вінаватай:

– Я выхадзіла, ведаючы, што гэта небяспечна, я працягвала выходзіць. Я хацела проста змагацца з гэтай несправядлівасцю, з  тым, што ў нас творыцца ў краіне. Але ўсё роўна, калі я выходзіла, было пачуццё, што мы ўсё роўна пераможам, усё роўна будзе перамога за намі, усё роўна праўда пераможа. Гэта, канешне, несправядліва, тое, што вынес суд. Гэта несправядліва.

Згодна з абвінавачваннем, Святлана Брацянкова падчас акцый гучна пляскала ў далоні і выходзіла на праезную частку, чым парушыла грамадскі парадак. Прысуд па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ ёй вынесла суддзя Вольга Няборская. Але Брацянкова плануе яго абскарджваць.

Беларускае Радыё Рацыя