На дзяржТВ паказалі першага асуджанага беларуса за жаданне ваяваць на баку Украіны



Дзяржаўны тэлеканал АНТ зняў рэпартаж пра затрыманых беларусаў, якія хацелі далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне. 37-гадовы айцішнік з Берасця Сяргей Вайцюк — адзін з іх.

Ён стаў першым чалавекам у Беларусі, якога асудзілі за жаданне ваяваць на баку Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, адзначае ПЦ „Вясна”. Сяргею прызначылі 2,5 года калоніі і адправілі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію «Воўчыя норы». Ён, як і іншыя палітычныя зняволеныя, пазначаны жоўтай біркай «экстрэміста». Згодна з прысудам на волю мусіць выйсці 11 красавіка 2025 года.