На Дзятлаўшчыне гарэла ільнасемя
У вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёна загарэўся сушыльны пункт, дзе знаходзілася ільнасемя.
Полымя агню пашкодзіла тры тоны зярнят, а тры тоны ільнасемя супрацоўнікам МНС і работнікам сушыльнага пункта ўдалося выратаваць. Падчас пажару ніхто з людзей не пацярпеў.
Прычыны пажару высвятляюцца.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён
