На этапе збору подпісаў у Лідзе ставілі пікеты за Ціханоўскую, Цапкалу, Бабарыку, Губарэвіча і Лукашэнку



На этапе збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў Лідзе ўвесь час ладзіліся пікеты па зборы подпісаў за Валерыя Цапкалу, Віктара Бабарыку, Юрася Губарэвіча і Святлану Ціханоўскую.

Пры чым пікеты па зборы подпісаў за апошнюю былі найбольш яскравымі і масавымі. Пасля гэтага на адной з цэнтральных плошчаў горада быў зладжаны пікет і ў падтрымку Аляксанадра Лукашэнкі. Дзе адчуваўся ўплыў адміністрацыйнага рэсурсу. Але нягледзячы на гэта, ён быў не такім масавы, як за альтэрнатыўных кандыдатаў. Лідзяне вельмі актыўна падпісваліся за ўсіх разам кандыдатаў акрамя дзейнага прэзідэнта. Гаворыць адна з падпісантак:

– Яны што думаю, што мы дурні зусім, інтэрнэт не глядзім, не бачым. Я беларускае тэлебачанне наогул не гляджу, ужо не згадаю колькі гадоў. Бо разумееш, што гэта рэальнасць, а гэта – не, гэта хлусня суцэльная. Гэта брэхня, брэхня, брэхня… Бясконцая. Ужо сілаў няма. Я за Ціханоўскую пакуль падпісалася. І за Цапкалу. Ціханоўскі гэта зразумела, што за чалавек. А вось Цапкалу і Бабарыку я не ведаю, я магу за іх падпісацца, але як буду галасаваць, буду глядзець яшчэ.

Нагадаем, што 30 траўня ў Лідзе адбыўся самы масавы пікет па зборы подпісаў. Тады тысячы лідзян сталі ў чаргу, каб аддаць свой подпіс за Святлану Ціханоўскую і іншых альтэрнатыўных кандыдатаў.

Беларускае Радыё Рацыя