На філалагічным факультэце БДУ упершыню за 19 гадоў змяніўся дэкан
На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта афіцыйна прадставілі новага дэкана, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. Гэтую пасаду заняў былы дэкан факультэта соцыякультурных камунікацый Сяргей Важнік.
Ён змяніў Івана Роўду, які ўзначальваў факультэт з 2002 года.
Выданне „Наша Ніва” спыталася ў Роўды, ці праўда, што яго адстаўка звязаная з лаяльнасцю да палітычна актыўных студэнтаў. Экс-дэкан абверг гэтыя звесткі: „Проста трэба даць дарогу маладзейшым. Усё ж амаль чвэрць стагоддзя ўзначальваў факультэт — вялікі тэрмін”.
Пры гэтым Роўда застанецца загадчыкам кафедры рускай мовы, будзе выкладаць на факультэце і займацца навуковай працай. „Калі б прычыны змяшчэння былі звязаныя з палітыкай, увогуле не застаўся б на факультэце”, – дадаў Роўда.
Дарэчы, Важнік прапанаваў, каб Роўду надалі званне ганаровага дэкана філфака, і факультэцкая рада пагадзілася з гэтай прапановай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nastgaz.by