На Гарадзеншчыне – аранжавы ўзровень небяспекі
У Гародні і раёне ўжо цягам некалькіх дзён абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Забаронена наведваць лясы, якія маюць рызыку лёгкага ўзгарання. Кожны заезд пазначаны знакамі пра адказнасць у выглядзе штрафу за самавольнае наведванне лясных масіваў. Кажа прадстаўнік пажарнай службы ў Гародні.
– Было прынята рашэнне Гарадзенскага раённага выканаўчага камітэта, таму што Гародню акружае раён, аб забароне наведвання ўсіх лясоў і ўсімі відамі транспарта. То бок, забаронена ўязджаць у лясы траспартам. Акрамя таго прынята рашэнне аблвыканкама аб забароне ўезда ў лясы ўсімі відамі транспарта. Гэта, канешне, не датычыць спецтранспарта, які абслугоўвае і вядзе працу ў лесе – гэта лесгас, міліцыя, МЧС і ахова прыроды.
Прадстаўнікі лясной гаспадаркі вобласці таксама абвясцілі забарону наведвання ўсіх лясоў. Штраф за парушэнне – 25 базавых вялічыняў, ці 4,5 мільёны беларускіх рублёў.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя