На Гарадзеншчыне МНС выратавала рыбака
У Гарадзенскім раёне работнікі МНС выратавалі рыбака.
Як паведамляе МНС, днём 13 лютага ад відавочцы паступіла паведамленне пра чалавека, які тоне на возеры каля вёскі Белякоўшчына Гарадзенскага раёна.
Пры прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку інфармацыя пацвердзілася: на адлегласці 30 м ад берага тануў чалавек, які праваліўся пад лёд.
Работнікамі МНС з прымяненнем ратавальнай дошкі і вяроўкі мужчына быў выратаваны. З агульным пераахаладжэннем арганізма ён быў шпіталізаваны ў Скідзельскім цэнтральную райбальніцу. Як распавёў выратаваны, на лёдзе вадаёма ён рыбачыў.
Фота mchs.gov.by