На Гарадзеншчыне наракаюць на ўзровень медычнага абслугоўвання
Упраўленне аховы здароўя Гарадзенскага абласной вертыкалі не ў стане забяспечыць эфектыўную працу паліклінік рэгіёну. Недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, вялікія чэргі да лекараў і адсутнасць магчымасці аказання адпаведнай дапамогі выклікаюць мноства нараканняў з боку пацыентаў. Людзі звяртаюцца са шматлікімі скаргамі да кіраўніцтва медычнай галіны вобласці, але ў большасці выпадкаў застаюцца непачутымі:
– Без талончыка да лекара ніяк не трапіш. Калі няма ўчасткова лекара, то іншыя лекары табой займацца не хочуць. Напрыклад, без нагі чалавек ходзіць кожны год і пацвярджае сваю групу інваліднасці. Гэта маразм. Спрабую выпісаць сабе рэцэпт. Для гэтага трэба трапіць да лекара на прыём. Зноў-такі тая ж сістэма талончыкаў, тая ж самая чарга, каб трапіць на прыём. Але гэтых пігулак, якія жыццёва важныя, спынілі замаўляць. Спачатку гэтыя пігулкі былі бюджэтныя, затым і гэтыя зніклі. То бок бюджэт стаў пусты для народа.
Яшчэ адна невырашальная праблема – фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забяспячэнне ўстановаў аховы здароўя Гарадзеншчыны. У большасці выпадкаў на медычныя працэдуры людзі вымушаныя прыходзіць са сваімі лекамі і шпрыцамі, а супрацоўнікі паліклінік і бальніц за ўласны кошт павінны набываць неабходнае для працы абсталяванне і працоўную вопратку.
Беларускае Радыё Рацыя