На Гарадзеншчыне не хапае 311 дактароў-спецыялістаў
На Гарадзеншчыне склалася сур’ёзная праблема з забеспячэннем цэнтральных раённых бальніц дактарамі-спецыялістамі.
У гэтым спісе лідыруе Слонімская ЦРБ. На сённяшні дзень тут не хапае 45 дактароў розных спецыяльнасцей. У Шчучынскай РЦБ не хапае 33 дактароў, у Лідскай ЦРБ – 29, у Воранаўскай і Карэліцкай ЦРБ – па 17 дактароў, у Іўеўскай і Бераставіцкай ЦРБ – па 16 дактароў, у Ашмянскай ЦРБ – 14, у Смаргонскай ЦРБ – 11 дактароў і г.д.
У раённых бальніцах Гарадзеншчыны найбольш не хапае участковых тэрапеўтаў, стаматолагаў, дактароў-нарколагаў, дактароў-педыятараў, дактароў агульнай практыкі, хірургаў.
Найбольш забяспечаны медыцынскімі спецыялістамі бальніцы і паліклінікі Гародні.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя