На Гарадзеншчыне невядомыя апаганілі польскае пахаванне



У мястэчку Поразава Свіслацкага раёна невядомыя пашкодзілі памятную шыльду на магіле невядомага капелана Польскага войска, які быў закатаваны саветамі ў верасні 1939 года.

wandalizm1

З шыльды зніклі надпіс з дадзенымі пра загінуўшых і выява герба Польшчы ў выглядзе арла. Апаганьванне вайсковага пахавання заўважыў актывіст Саюза палякаў Ян Сакалоўскі:

wandalizm

На яго думку тое, што адбылося – вандалізм, які патрабуе разбіральніцтва з боку міліцыі:

– Падыходжу да гэтай магілы, гляджу, штосьці дзіўнае, адна шыльда ёсць, іншай няма. Гляджу, надпіс ёсць, замаляваны чорнай фарбай, арла няма. Пашукаў у траве, арла нідзе няма. Заўсёды ўсё было нармальна, вісела, а тут раптам такое здарылася. Не магу прыйсці ў сябе, з якой нагоды гэта адбылося. Дагэтуль ніколі такога не было, каб у нас тут знішчалі польскія, праваслаўныя ці вайсковыя помнікі.

Захады па руйнаванні помнікаў у гонар жаўнераў Польскага войска на Гарадзеншчыне адбываюцца перыядычна. Звычайна за гэтым стаіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі, па загаду якога спілоўваюцца памятныя крыжы і руйнуюцца польскія помнікі ў гонар жаўнераў, якія змагаліся супраць савецкай акупацыі.

wandalizm2

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня