На Гарадзеншчыне паўстане заказнік “Нёманская Свіслач”



Пра асаблівасці Нёманскай Свіслачы прадстаўнікі навуковых колаў, грамадскіх арганізацый, мясцовага кіраўніцтва размаўлялі на сустрэчы, якая называлася „Нёманская Свіслач – наша агульная каштоўнасць і адказнасць”.

Гаворыць загадчык кафедры батанікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алег Созінаў:

– Калі мы пачалі вывучаць, то аказалася, што ёсць і біятопы рэдкія, на ўзроўні Еўропы ахоўваюцца і на ўзроўні Беларусі, віды рэдкія. Канешне больш па птушках, Свіслач яшчэ ўнікальная ў тым, што па сутнасці яна робіць такі карыдор экалагічны, яна ж трохі ў Польшчу. Карыдор з паўднёвага ўсходу на паўночны ўсход вельмі важны падчас міграцыі птушак, яны як раз па рэчышчы лятуць і вельмі зручна, то бок такое скрыжаванне атрымліваецца. Плюс культура земляробства дазволіла захаваць мазаіку.

Адным з вынікаў гэтай сустрэчы стала ўрачыстае адкрыццё інфармацыйных шыльдаў пра прыродную каштоўнасць Нёманскай Свіслачы вакол нізіннага балота Грайна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня