На Гарадзеншчыне прагаласавала звыш 80% выбарцаў
Больш за 640 000 жыхароў Гарадзенскай вобласці прыняло ўдзел у галасаванні па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Лічба наведаўшых выбарчыя ўчасткі перакрочыла 80% бар’ер. Гэта першыя прэзідэнцкія выбары, у якіх ўдзельнічала такая колькасць насельніцтва. Аднак, былі ў рэгіёне і тыя, хто не ўдзельнічаў выбарах ў сувязі з іх прадказальнасьцю: байкот выбарам абвесцілі каля 120 000 жыхароў Прынёмання.
– Я не лічу, што гэтыя выбары з’яўляюцца сапраўднымі. Выбара, па сутнасці, няма. Я лічу, што байкот выбараў з боку людзей – гэта тая тактыка, якая была б самай апраўданай.
Падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў ніводная апазыцыйная структура на Гарадзеншчыне не заклікала выбарцаў да байкоту. Прадстаўнікі апазіцыйных партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый Прынёмання удзельнічалі ў зборы подпісаў за незалежных кандыдатаў і ажыццяўлялі альтэрнатыўнае назіранне за выбарчым працэсам.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота grodnonews.by