На Гарадзеншчыне сфармавалі выбарчыя камісіі



60 акруговых выбарчых камісій будуць працаваць падчас мясцовых выбараў у Гарадзенскай вобласці. На пасяджэнні ў абласным выканаўчым камітэце было зацверджана 660 чалавек.

Вядома, што толькі Камуністычная партыя Беларлусі і „Справядлівы свет” вылучалі сваіх кандыдатаў на ўдзел у камісіях. 6 сяброў партыі „Справядлівы свет” увайшлі ў камісіі. 

Некаторыя змены ў фармаванні акруговых камісій у параўнанні з мінулымі гадамі адбыліся.

Так мяркуе назіральнік ад „Беларускага Хельсінкскага камітэту” Раман Юргель:

– Можна лічыць, што адбыліся, бо пасяджэнне працягвалася роўна тры гадзіны. Кандыдатуры ўсіх кандыдатаў персанальна называліся ў тых камісіях, дзе было вылучана больш за 11 членаў, іх асабістыя якасці і досвед працы ў выбарчых камісіях. Старшынём аблвыканкама Уладзімірам Краўцом было сказана, што больш за 90% членаў створаных камісій, гэта людзі, якія раней працавалі на выбарах.

Наступны этап выбарчай кампаніі, гэта вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты і фармаванне ўчасткаў і ўчастковых выбарчых камісій.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня