На Гарадзеншчыне ўшанавалі памяць блаславёнай Мар’яны Бярнацкай
У Дзень беларускіх святых, які адзначаўся ў нядзелю, 29-га траўня, гарадзенскія грэка-каталікі ўшанавалі памяць блаславёнай Гарадзенскай зямлі – Мар’яны Бярнацкай. Каля вёскі Навумавічы, пры крыжы, на месцы масавага расстрэлу немцамі мірных жыхароў, айцец Андрэй Крот з вернікамі адслужылі набажэнства па-беларуску.Кажа святар:
– Для гарадзенскай парафіі Дзень ушанавання ўсіх беларускіх святых звязаны з ушанаваннем памяці блаславёнай Мар’яны Бярнацкай, а таксама ўсіх тых вернікаў, якія цярпелі за сваю веру. Ушаноўваем памяць грэка-каталікоў, якія былі стойкімі і мужнымі ў вызнаванні сваёй веры і цярпелі пераслед, асабліва ў ХІХ стагоддзі. Мы ведаем з гісторыі, што паўночная частка Гарадзенскага раёна – гэта месца, дзе ўніяцкая царква праіснавала даўжэй за ўсё: яна была знішчана ў 1875 годзе. Яе вернікі жылі на гэтых землях яшчэ доўгі час, падпольна вызнаючы сваю веру.
У вёсцы Адамавічы ўдзельнікі ўшанавання мучаніцы Мар’яны Бярнацкай правялі біблійнае разважанне на тэму міласэрнасці, а таксама заслухалі словы Папы Францішка пра міласэрнасць Бога да чалавека.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара