На Гарадзеншчыне ўсталявалі шыльды пра каштоўнасць Нёманскай Свіслачы



Прадстаўнікі гарадзенскай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны” ўпершыню ў гісторыі Беларусі ўсталявалі інфармацыйныя шыльды пра прыродную каштоўнасць Нёманскай Свіслачы вакол нізіннага балота Грайна. Нёманская Свіслач – гэта пойменны водна-балотны комплекс з прылягаючымі землямі з плошчай каля 5000 гектараў, які плануюць зрабіць заказнікам.

Пра акцыю распавядае Таццяна Смыкоўская, каардынатарка праекта падрыхтоўка абаснавання для стварэння заказніка Нёманская Свіслач:

На шыльдах выявы самых рэдкіх птушак нашай краіны. Гэта вяртлявая чаротаўка – глабальна знікаючы від. Гарадзенская Свіслач – адно з 5 месцаў яе гнездавання. Другі від – лебедзьклікун. Гэтая птушка параўнальна нядаўна з’явілася ў Беларусі, у пачатку 2000-х гадоў. Таксама гняздуюцца на тэрыторыі Беларусі.

Шыльды памеру А2 добра бачныя з дарогі, што праходзіць каля балота Грайна. Яны ўсталяваныя са згоды мясцовых уладаў. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі “Аховы птушак Бацькаўшчыны”, грамадскія актывісты, навукоўцы, прадстаўнікі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і мясцовыя жыхары.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня