На Гарадзеншчыне закрываюцца сельскія школы
Істотнае змяншэнне сельскага насельніцтва з’яўляецца галоўнай прычынай ліквідацыі ўстановаў адуацыі на Гарадзеншчыне. Штогод у рэгіёне больш за дзесяць сярэдніх і базавых школаў, а таксама вясковых дзіцячых садкоў падлягаюць закрыццю ці рэарганізацыі. Як зазначае старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў, праблема шчыльна звязана з адмоўнай дэмаграфічнай сітуацыяй:
– Бывае, што настаўнікаў больш, чым вучняў. Гэта нерацыянальна ўтрымліваць такія школы. Мы купляем аўтобусы, каб падвозіць дзяцей, працуем з бацькамі. І такія школы, канешне, закрываем. Для нас, дарэчы, гэта зараз галаўны боль, што далей рабіць з гэтымі школамі.
У Прынёманскім рэгіёне падлягае таксама аптымізацыі і скарачэнню сетка школ спецыяльнай адукацыі: у прыватнасці, на працягу апошніх гадоў зачыніліся некалькі навучальных ўстановаў для дзяцей з парушэннямі зроку і слыху.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота people.onliner.by