На Гарадзеншчыне затрыманы нелегалы з Індыі
У Гарадзенскім раёне паблізу населенага пункта Дубніца 9 лістапада за спробу парушэння беларуска-польскай мяжы памежнікі затрымалі двух нелегальных мігрантаў з Індыі.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, маладыя людзі 1993 і 1994 гадоў нараджэння не ўтойвалі свайго незаконнага намеру. Адзін з іх накіроўваўся ў Польшчу, дзе жывуць яго суайчыннікі, якія атрымалі від на жыхарства ў краіне, другі – імкнуўся ў Германію.
Пры сабе ў індыйцаў былі асабістыя рэчы, грашовая пластыкавая карта, тэлефоны, а таксама лекавыя сродкі.
Затрыманыя прызнаны парушальнікамі дзяржаўнай мяжы. Праводзіцца разбор.
