На Гарадзеншчыну прыляцелі першыя веснавыя птушкі
Птушкі, што былі заўважаныя ў некаторых раёнах Гарадзеншчыны, сталі першымі веснавымі птушкамі, што прыляцелі ў Беларусь. Першымі, хто прыляцеў у Бераставіцкі раён Гарадзеншчыны сталі гусі, што прыляцелі ў Беларусь з Заходняй Еўропы.
Пра тое, што паўплывала на пералёт птушак у Беларусь, распавядае намеснік старшыні гарадзенскага абласнога таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Зміцер Вінчэўскі:
– У іх ужо пачалася вясна, таму што ёсць некалькі катэгорый птушак у адносінах да міграцый. І гэта так званыя блізкадыстанцыйныя мігранты, якія зімуюць не так далёка – у Заходняй Еўропе, у Паўднёвай Еўропе. Яны адчуваюць змены надвор’я і раней вяртаюцца ў месцы гнездавання. Яны маюць перавагі перад тымі птушкамі, якія прыляцяць пазней.
Па словах арнітолага, масавага прылёта птушак ў Беларусь чакаць не трэба. Аднак адмыслоўцы па назіранні за птушкамі раяць далучацца да іх акцыяў і кожны з жыхароў Беларусі зможа ўбачыць цікавую птушку, якая можа пры міграцыі заляцець у Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: rus-zona.net