На гарадзенскай кірсе ўсталявалі сонечныя батарэі



Гарадзенская кірха стала адзіным храмам ў вобласці, на якім з’явіліся сонечныя батарэі. Усталёўкай батарэй займалася фірма з Менска, і па словах пастара Уладзіміра Татарнікава, – гэта дазволіць зэканоміць да паловы ўжыванай энергіі.

kirh3

Распавядае Уладзімір Татарнікаў:

Экалогія грае значную ролю ў жыцці царквы. Галоўная задача нашай лютэранскай царквы – гэта пропаведзь Евангелля, а калі казаць пра экалогію, то выкарыстанне таго, што дае нам Бог, – энергію сонца і ветра. І ўсталяванне сонечных батарэй на кірсе – гэта пілотны праект для таго, каб мы паглядзелі, ці сапраўды можна выкарыстоўваць сонечную энергію ў нашых шыротах.

Уладзімір Татарнікаў упэўнены, што сонечныя батарэі на кірсе акупяць сябе за бліжэйшыя два гады, і ўжо зараз нават у даждлівы час яны назапашваюць энергію.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня