На гарадзенскім аўтавакзале зніклі галасавыя аб’явы па-беларуску
15 гадоў таму
На гарадзенскім аўтавакзале зніклі галасавыя аб’явы па-беларуску, у электрычках таксама.
На гэта звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары. У адміністрацыі аўтавакзалу, аднаму з гарадзенцаў патлумачылі, „маўляў раней жывы чалавек аб’яўляў, а цяпер прыйшла камп’ютарная праграма з Менску. І ў нас, маўляў, дзве дзяржаўныя мовы.
Пытанні, чаму знікла менавіта беларуская мова і ці яны ўжо збіраюцца цалкам увайсці ў Расею, выклікалі невялікі скандал. Абураны жыхар Гародні склаў скаргу, але разумее, што эфекту не будзе.