На Гомельшчыне – чацвёрты клас пажарнай небяспекі
У звязку з адсутнасцю ападкаў і анамальнай спёкай уведзеная забарона на наведванне лясоў ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці. Прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ксенія Шынгірэй зазначае, што за прамінулыя суткі ліквідавана тры тарфяных і тры лясных пажары ў Добрушскім, Рагачоўскім і Акцябрскім раёнах.
– Тэмпература паветры вагаецца ад 30 да 36 градусаў. 7 жніўня абяцаюць 36 градусаў спёкі. Акрамя таго гараць лясы, тарфянікі, таму грамадзянам не рэкамендуем наведваць лясы, каб засцерагчы сябе і сваіх родных. І ніякім разам не паліць вогнішчы.
За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжаныя штрафы ў памеры да 20 базавых велічыняў.
Беларускае Радыё Рацыя