На Гомельшчыне з’явіліся кенгуру?
Жыхар Гомеля Сяргей Трыфанаў сцвярджае, што бачыў кенгуру ў вёсцы Глазаўка Буда-Кашалёўскага раёну. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку гомелец напісаў наступнае:
„Зусiм нeспaдзявaнa нaтрaпiў нa фeрму з кeнгуру! Уявiцe сaбe: у Бeлaрусi! У супeрпрaвiнцыйнaй Глaзaўцы! Спaчaтку я не дaў вeры свaім вaчaм: мoжа, у мянe псiхoз і гэтa ўcё глюкi? А мoжа, гэтa фeрмa, дзe рaзвoдзяць слaвутую і стрaшную чупaкaбру? Алe акaзaлaся, штo нi зpок, нi рoзум мянe нe пaдвялi: гэтa сaпрaўды кeнгуру. Зaхaплeннe стaршынi мяcцoвaгa кaлгaсa. Вяскoўцы ўжo прызвычaілiся дa экзaтычных звяpоў. Хaця… цi тaкiя яны ўжo экзaтычныя? Учopа знoў нaвeдaў Глaзaўку і ўбaчыў як кeнгуру скубуць мeрзлую трaву пaд снeгaм. Зусiм як нaшы рoдныя зaйцы”.
А вось у Будакашалёўскім райвыканкаме нічога пра кенгуру не ведаюць. Здзівіліся магчымасці існавання экзатычнай жывёлы на Гомельшчыне і ва Упраўленні сельскай гаспадаркі райвыканкаму. „Гэта дакладна не дзяржаўныя фермеры вырошчваюць”, – паведамілі чыноўнікі.
Мясцовыя фермеры кенгуру ў сваім раёне не бачылі. Так, фермер з Глазаўкі Сяргей Глушакоў заявіў, што ў Глазаўцы „вырошчваюць бычкоў, кабанчыкаў, а кенгуру – не”.
А вось у суседняй Польшчы кенгуру гойсае проста па лясах каля Варшавы. Як аказалася, жывёла збегла з заапарка і яе не змаглі злавіць.
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя, Гомель