На „Гродна-Азот” расце колькасць захварэўшых
На самым вялікім у Гародні прадпрыемства «Гродна-Азот» павялічваецца колькасць захварэўшых на каронавірус.
Паводле выдання «Гродзенскі Хімік», па стану на 6 траўня выяўлена 15 захварэўшых, яшчэ амаль 40 чалавек з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню. А на іншым прадпрыемстве «Хімвалакно» амаль паўсотні гарадзенцаў сталі кантактамі другога ўзроўню, і два – кантактамі першага ўзроўню і былі адпраўлены на хатні каранцін. Трэба заўважыць, што гарадзенскія медыкі лічаць, што з наступнага тыдня колькасць захварэўшых на каронавірус будзе паступова зніжацца і вылекаваных стане больш.
На дадзены момант па афіцыйнай статыстыцы на Гарадзеншчыне каля 500 чалавек лечыцца ад каронавірусу, і каля 150 чалавек выпісаны з медычных установаў.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня