На «Гродна Азоце» 12 работнікаў захварэлі каронавірусам
На «Гродна Азоце» па стане на 4 траўня 12 работнікаў захварэлі каронавірусам, паведамляе TUT.BY cа спасылкай на выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».
Яшчэ 54 супрацоўнікі з’яўляюцца кантактамі першага роўню. Таксама на прадпрыемстве у 6 чалавек пнеўманія.
Раней там паведамлялі, што для супрацоўнікаў закуплены ахоўныя маскі, пальчаткі, дэзінфектары і антысептыкі. Графік працы зменнага персаналу зменены для зніжэння колькасці кантактаў на прахадных і ў сталовых. Персанал перасоўваецца на спецыяльных рэйсавых аўтобусах, арганізавана дэзінфекцыя памяшканняў і транспарту.
Фота rgazeta.by