На “Гродна Азоце” чакаецца аптымізацыя штата
На прадпрыемстве “Гродна Азот” збіраюцца аптымізаваць 10 працэнтаў штату – піша сайт s13.ru.
Прыгадваецца, што па выніках 2014 года “Гродна Азот” скараціў амаль 2 тысячы 400 чалавек — гэта больш за 20 працэнтаў.
Цяпер жа стала вядома, што да першага студзеня 2017 года на “Азоце” павінны аптымізаваць 10 працэнтаў работнікаў, пра што сведчыць дакумент, які з’явіўся ў сацыяльных сетках.
Тым супрацоўнікам, якія застануцца без працы, прапануюць прайсці перападрыхтоўку з улікам патрэбаў вытворчасці, а таксама абяцаюць прапанаваць працаўладкаванне на тыя месцы, якія будуць вызваляцца ў выніку натуральнай цякучасці кадраў.
