На «Гродна Азоце» каронавірус, каранціну няма
Супрацоўнікі беларускіх прадпрыемстваў неаднаразова паведамлялі, што на іх месцах працы знайшлі каронавірус. Оnliner.by таксама паступала інфармацыя, што шэраг буйных заводаў адпраўляе сваіх працаўнікоў «на вакацыі». Раней стала вядома, што такі адпачынак з 4 па 10 траўня чакае супрацоўнікаў МТЗ.
Таксама чытачы паведамілі, што на „Гродна Азоце” каронавірус выявілі ў васьмі чалавек, адзін з цэхаў зачынены. Зрэшты, самі работнікі кажуць, што цэхі не зачыненыя. На прадпрыемстве пацвердзілі наяўнасць каронавіруса, але не ўдакладнілі колькасць тых, хто захварэў:
– Іх сапраўды менш за 8 чалавек. Само прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, каранціну ў нас няма.
Фота rgazeta.by